Выйшла кніга пра старэйшага беларускага паэта з Беластока
У менскім выдавецтве “Кнігазбор” свет пабачыла новая кніга Сяргея Чыгрына са Слоніма “Мора Віктара Шведа”.
Кніга прысвечана жыццю і творчасці старэйшага беларускага паэта з Беластока, які сёлета вясной адзначыў сваё 90-годдзе, Віктару Шведу.
У кнігу ўвайшлі артыкулы аўтара і гутаркі, напісаныя ім у розны час. Яны адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях Віктара Шведа, які пачынаўся з вёскі Мора Гайнаўскага павета.
Віктар Швед дэбютаваў у 1957 годзе вершам “Я беларус” у беларускім тыднёвіку “Ніва”. Напісаў і апублікаваў некалькі дзесяткаў зборнікаў вершаў на беларускай і польскай мовах. Перакладае з беларускай, рускай, украінскай моў на польскую, з польскай – на беларускую. Пастаянна друкуецца ў беларускім тыднёвіку “Ніва”.
Баль Баль, Беларускае Радыё Рацыя