Выйшла кніга „Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай”
„Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай” – убачыла свет кніга Алы Петрушкевіч. Кніга ахоплівае 200 гадоў беларускага літаратурнага працэсу на Гарадзеншчыне. Выхад кнігі прыпаў на час сыходу паэткі і літаратуразнаўцы з Купалаўскага ўніверсітэта.
Кажа Ала Петрушкевіч:
– Я павінна была б, і вельмі хацела б напісаць пра паэзію і прозу Уладзіміра Някляева. Я павінна была напісаць пра сваіх улюбёных слонімцаў – Алега Антонавіча Лойку і Міколу Арочку ды і шмат пра каго. Мне проста не хапіла сілаў і часу не хапіла, я павінна была гэта завяршыць, бо я ведала, што мой час сплывае. Не думайце, што вось пайшла, не пайшла б, то пашлі б, а я не з тых хто чакаў бы, каб пайшлі мяне.
Выхад кнігі стаўся развітальны акордам універсітэцай дзейнасці Алы Петрушкевіч. Цяпер яна працуе над рознымі ўласнымі творчымі праектамі, сярод якіх творчасць літаратурнага аб’яднання „Белавежа”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня