Выйшла манаграфія “Беларускі час”
Манаграфія “Беларускі час” аўтарства прафесара Святланы Куль–Сяльверставай выйшла ў гарадзенскім выдавецтве “Юрса-Прынт”. На працягу многіх гадоў навуковец даследавала падлік часу і чым ён адрозніваецца ад іншых краін.
Кажа аўтарка:
– Кніга заснавана на розных крыніцаў. І кола гэтых крыніц шырокае: ад мемуараў да летапісаў. Праглядзела ўсё, у тым ліку актавыя дакументы. Літаратуры па храналагічнай тэрміналогіі многа, але яна не асвятляе сістэму лічэння ў Беларусі. Нідзе няма – ні ў расейскай гістарычнай храналогіі, ні ў польскай, ні ва ўкраінскай. А ў нас была вельмі спецыфічная сістэма. І я сканцэнтравалася толькі на беларускім матэрыяле.
Як кажа Святлана Куль, кніга забяспечана метадычным дадаткам, у якім вызначана, як працаваць з формуламі ды табліцамі летазлічэння, а таксама для працы з сучаснымі датамі.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара