Выйшла новая кніга пра Пінск
Выданне “Пінск. Палеская легенда” падрыхтавала Таццяна Хвагіна – вядомы ў краіне эксперт турыстычнай галіны, лаўрэат нацыянальнага конкурсу “Экскурсавод года -2018”. Гэта ўжо восьмая кніга Таццяны Хвагінай, якая прысвечана мінуўшчыне ды адметнасцям Палесся.
Аўтарка кажа, што яна піша ня столькі з-за жадання, колькі з-за патрэбы:
– Я займаюся турыстычнай справай, мне ўвогуле няма калі пісаць. Тое, што прыехала ў Пінск мая кніга, восьмая, – гэта таксама дзіва. І ўсе гэтыя кнігі выйшлі не ад такога вялікага жадання – пісаць, а ад таго, што гэтая справа турыстычная патрабуе кніжак, яна дапамагае турызму.
Наклад кнігі “Пінск. Палеская легенда” складае 1500 тысячы асобнікаў. Тэкст даецца на трох мовах: беларускай, ангельскай і расейскай. Выданне ўжо з’явілася ў кнігарнях.
Беларускае Радыё Рацыя, фота www.tio.by