Выйшла перавыданне кнігі Ігната Канчэўскага „Адвечным шляхам”



“Адвечным шляхам” – да стагоддзя знакамітага эсэ Ігната Канчэўскага яго перавыданне ў новай кніжнай серыі “Gradus” (Градус) прэзентавалі ў сталічнай „Акадэмкнізе”.

Распавядае старшыня рэдкалегіі гэтай серыі Марыя Мартысевіч:

– Гэтая кніжка была напісаная роўна сто гадоў таму, мы падпісалі яе ў друк 12 траўня 21-га году. Яна была напісаная 12 траўня 21-га году, такую дату аўтар паставіў у канцы рукапісу. Ігнат Канчэўскі памёр 98 гадоў таму, праз два гады, калі напісаў гэтую кнігу. Кніжка здаецца многім людзям у Беларусі настолькі важнай, што мне, як чалавеку, які займаецца перавыданнем кніг, здалося істотным перавыдаць кніжку годна, так, як заслугоўваў аўтар.

Эсэ „Адвечным Шляхам” Ігната Канчэўскага, выдадзенае пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч 100 гадоў таму ў Вільні, сталася першым філасофскім творам у найноўшай гісторыі Беларусі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара