Выйшла шостая „Жырандоля”



Шосты па ліку літаратурны альманах ’’Жырандоля’’ выйшаў на Берасцейшчыне. Тэма ў чарговым выданні не вызначана. Сярод аўтараў – Сяргей Амяльчук, Яўген Бяласін, Віктар Губарэвіч, Леанід Несцярчук, Алесь Зайка ды шмат іншых. Асноўныя рубрыкі – паэзія, проза, гумар, творы для дзетак і асобны раздзел з творамі маладых аўтараў, – распавёў адзін з галоўных рэдактараў ’’Жырандолі’’ Лявон Валасюк:

– Гэтая “Жырандоля” выдадзеная ў новым фармаце. Новы дызайн выдання. У гэтым сэнсе можна сказаць, што “Жырандоля” ступіла на новую прыступку, вышэйшую. Складаюць альманах больш за 40 нашых берасцейскіх аўтараў.

Альманах “Жырандоля’’ з’яўляецца першым з пяці абласных літаратурных штогадовых выданняў. Адна з яго мэтаў – ажывіць літаратурнае жыццё ў рэгіёнах і даць магчымасць друкавацца маладым аўтарам.

Беларускае Радыё Рацыя