Выйшла шыкоўная кніга Вітаўта Мартыненкі „Прадмовы й пасьляслоўі”
Убачыла свет проста шыкоўная кніга музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі „Прадмовы й пасьляслоўі”, пасмяротнае выданне.
Добра ілюстраваная кніга пра рок і класічную беларускую музыку. Выдавец кнігі Наталля Баярын. У кнізе прадмовы аўтара да касет і кружэлак беларускіх музыкаў і выканаўцаў.

„Вітаўт Мартыненка вяртае беларусам славутыя беларускія імёны”, – кажа Наталля Баярын:
– Вітаўт рабіў упор на тое, што я выдаю шыкоўнае выданне, альбо ніяк. Ужо абрыдла, што ўсё беларускае павінна быць сціплае, шэрае, незаўважнае, так хавацца і баяцца сябе паказаць. Кніга выдавалася эстонскай фірмай у польскай друкарні. Сайт эстонскі і праз гэты эстонскі сайт будзе прадавацца.
Больш пра гэты цудоўны твор вы даведаецеся ў публіцыстычнай перадачы «Мы бачым» 15 красавіка ў 21 гадзіну 30 хвілін па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней. Замовіць кнігу можна ў выдаўца праз: www.vjn.ee.








Беларускае Радыё Рацыя
