Выйшла тэставая версія прыкладання reBrest



Прыкладанне „ReBrest” – гэта праект краудфанд-кавярні „Грунтоўня”. Хлопцы вырашылі стварыць гістарычны праект, як толькі даведаліся пра тэхналогію дапоўненай рэальнасці.

„Важным этапам у развіцці праекта стала знаёмства з Аляксандрам Неварам — таленавітым пінскім архітэктарам, які захапляецца 3D-рэканструкцыяй страчанай спадчыны Беларусі. Так паступова з’явілася вера ў свае сілы. Што і тэхнічна, і па зместу мы можам ажыццявіць гэтую задуму”, — распавёў Віктар Клімус, аўтор праекта.

У тэставай версіі прыкладання з адным AR аб’ектам можна паглядзець храм Беззаганнага зачацця, кляштар Бернардынак, Берасце 17-19 ст.

Для далейшай распрацоўкі патрэбная дапамога: – краўдфанд збор на Моламола https://molamola.by/campaigns/773

Падрабязнасці пра праект: – vk.com/rebrest_arwww.facebook.com/reBrest.AR

Беларускае Радыё Рацыя