Выйшла ў свет кніга Віталя Воранава «Дударская Глыбоччына»



Выйшла ў свет кніга пісьменніка Віталя Воранава «Дударская Глыбоччына». Яе выданне прымеркаванае да першага  міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй». Ён адбудзецца ў Глыбокім 6-7 траўня ўпершыню і па ініцыятыве Віталя Воранава. Падчас імпрэзы і мяркуецца прэзентацыя кнігі.

Значны ўклад  у выданне кнігі ўнёс мясцовы журналіст Зміцер Лупач. Ён зазначае, што кніга будзе цікавая ў першую чаргу гісторыкам, краязнаўцам і этнографам.

— Віталь у лютым даслаў мне тэкст, я яго звярстаў так, як я думаў. Пасля, калі ў сакавіку ён прыязджаў, мы канчаткова дапрацавалі макет. Ён аказаўся даволі патрабавальным аўтарам, раней я не ведаў, што некалі ў яго было сваё выдавецтва. Думаю, сумеснымі намаганнямі кніжка атрымалася добрая.

Кніга апавядае пра гісторыю дударскай традыцыі ў Паазер’і і на Глыбоччыне ў прыватнасці. У выданні згадваюцца славутыя дудары,  разглядаюцца дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў Глыбоччыны ды іншае.  Выданне ілюстраванае архіўнымі і сучаснымі фотаздымкамі.

Цалка матэрыял у гукавым фармаце:

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі