Выйшлі з друку гульнёвыя карты „100 гадоў БНР”
У менскім выдавецтве “Тэхналогія” свет пабачылі сувенірныя карты для гульні “100 гадоў БНР”. Аўтарамі ідэі з’яўляюцца Павел Бераговіч і Зміцер Карабач. Тэкст да картаў напісаў пісьменнік Уладзімір Арлоў. А навуковым кансультантам выдання стаў гісторык Уладзімір Ляхоўскі.
Гульнёвыя карты выйшлі па-беларуску, а таксама па-ангельску і па-расейску. Пераклалі тэкст на ангельскую мову Вольга Калацкая на расейскую – Павел Бераговіч.
На картах адлюстраваны асобы, якія мелі дачыненне да Беларускай Народнай Рэспублікі, змешчаны іх кароткія біяграфіі.
Карты надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з нутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen, якое стварае эфект паветранай падушкі. Гэтыя карты маюць самую высокую катэгорыю сярод кардонных картаў ва ўсім свеце.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя