Выходзіць новая дзіцячая кніга з ілюстрацыямі Лявона Вольскага
14 гадоў таму
“Ашуканкі” — першая кніга беларускай паэткі і пісьменніцы Яны Вольскай. Для дзяцей усіх узростаў яна напісала вясёлыя ашуканскія гісторыі на 48-і старонак. Прэм’ера выдання запланаваная на 30 верасня.
“Чытайце ашуканкі таемна ад бацькоў ці чытайце з бацькамі, пераказвайце сябрам шэптам ці гучна, верце напісанаму альбо ня верце, пакуль не праверыце”, — анансуюць выхад кнігі Яна і Лявон Вольскія.
На выданне распачалася перад-замова. Да 29 верасня кнігу можна замовіць са скідкай і з подпісамі аўтараў.