Вынікі конкурсу „Лепшая кнігарня” аб’явяць на выставе кніг у Менску



Вынікі рэспубліканскага конкурсу „Лепшая кнігарня” аб’явяць на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Удзельнікі ацэньваюцца ў асноўных, спецыяльных і персанальных намінацыях.

Сярод асноўных намінацый: „Лепшая кнігарня Рэспублікі Беларусь”, „Лепшая кнігарня г. Менска”, „Лепшая рэгіянальная кнігарня”, „Лепшая кнігарня па рэалізацыі дзіцячых кніжных выданняў” і „Лепшая інтэрнэт-кнігарня”.

Спецыяльныя намінацыі вызначаць самае знакавае адкрыццё новай кнігарні ў намінацыі „Адкрыццё года” і самы актыўны магазін у рабоце з чытацкай аўдыторыяй у намінацыі „Чытаем разам”.

Паколькі любая кнігарня – перш за ўсё прастора, якую ствараюць людзі, будзе ўлічаны ўклад прафесіяналаў сваёй справы ў персанальных намінацыях „Лепшы кіраўнік кнігарні” і „Лепшы спецыяліст кніжнага гандлю”.

У конкурсе ўдзельнічаюць як магазіны буйных кніжных сетак, так і невялікія магазіны, незалежна ад формы ўласнасці, памеру гандлёвай плошчы і тавараабароту.

Рэспубліканскі конкурс „Лепшая кнігарня” праводзяць Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, ААТ „Белкніга” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.

belta.by