Выпушчаны сувенірны гадзіннік „Гародня”
Вядомае беларускае прадпрыемства „Прамень” („Луч”) выпусціла адмысловы наручны гадзіннік з напісам Гародня і годам заснавання горада над Нёманам – 1128. Пры тым назва прадпрыемства па вытворчасці гадзіннікаў, на жаль, па-расейску.
Паведамляецца, што ўсяго выпушчана толькі 150 такіх гадзіннікаў, з якіх бальшыня ўжо праданая.
Беларускае Радыё Рацыя, фота facebook Iryna Charniauka
