Выпускніца Гайнаўскага белліцэя прайшла адбор конкурсу «The Voice of Poland»



Шматгадовая лаўрэатка фестывалю „Беларуская песня” і выпускніца Гайнаўскага беларускага ліцэя заваявала сэрцы журы польскага талент-шоў «The Voice of Poland».

Маладая спявачка Рэната Тушыньская сваім голасам пераканала да сябе вядомых польскіх музыкаў: Эдыту Гурняк, Анджэя Пясэчнага ды сябраў гурту «Afromental».

Цяпер яе чакаюць чарговыя этапы змагання з іншымі таленавітымі музыкамі. Рэната Тушыньская вучыцца ў музычна-эстраднай школе і спявае ў адным з беластоцкіх блюз-пабаў.

Рэната Тушыньская:

Спяваць у Варшаве было для мяне вельмі цяжка: вялікі стрэс і вялікая аўдыторыя, плюс славутыя асобы…. Спяванне беларускай песні было вельмі важным у маім жыцці, беларуская мова больш меладычная.

Маці спявачкі, Гэлена Тушыньская:

Я вельмі ганаруся, аж не стае словаў. Яна заўсёды ведала, чаго хоча і выступала ў Гайнаўцы у беларускі гурце «Знічка», калі вучылася ў ліцэі.

Цяпер спявачка рыхтуецца да чарговага этапу талент-шоў польскага тэлебачання. Праграма з яе ўдзелам ужо ў кастрычніку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: скрын з YouTube