Выстава пра Нясвіжскі палац экспануецца на ВДНГ у Маскве
Фотавыстава „Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік „Нясвіж” – здабытак сусветнай культуры” адкрылася на ВДНГ у Маскве. Яна разгарнулася ў павільёне „Рэспубліка Беларусь”.
На фотавыставе можна ўбачыць як сам палацава-паркавы ансамбль, бастыёны замка і замкавы двор, земляныя валы, маляўнічыя паркі і возера, так і ўнутранае ўбранне. У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі бальнай, каміннай, паляўнічай, зорнай і тэатральнай залаў, бібліятэкі і архіва, капліцы, калекцыйнага кабінета „Мінералы”, спальні і кабінета князя, салона і спальні княгіні, зала слуцкіх паясоў.