Выстава абразоў працуе ў музеі гісторыі беларускай літаратуры
Выстава твораў іканапісу адкрылася 18 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Выстава „Сведкі вечнасці” прымеркавана да аднаго з найважнейшых хрысціянскіх свят – Вадохрышча. Наведвальнікам будуць прадэманстраваны 30 твораў сакральнага жывапісу, у тым ліку абразы „Маці Божая Адзігітрыя Бялыніцкая” (сярэдзіна XVII ст.), „Мадонна з дзіцем у вянку” (канец XVII ст.), „Хрышчэнне ў Іардане” (першая чвэрць XIX ст.) Гэта абразы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.
Выстава будзе працаваць да канца сакавіка.