Выстава амерыканскіх агітацыйных плакатаў у Пінску



Убачыць амерыканскія агітацыйныя плакаты часоў Першай Сусветнай вайны (1914-1918) магчыма ў Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Выстава, якая арганізавана пры дапамозе амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі, будзе працаваць да канца верасня.

Plakat-4

Загадчыца аддзела замежнай літаратуры Алена Рамановіч паведаміла, што амерыканскія плакаты сталі брэндам і выкананыя на высокім мастацкім узроўні:

– Вядомы плакат “Ты патрэбны мне ў арміі ЗША”. Яго заслуга ў стварэнні вобразу Дзядзі Сэма. Дарэчы, гэты плакат далей быў выкарыстаны і ў часы ІІ Сусветнай вайны. Усім вядомы плакат 1920 года “Ты запісаўся дабравольцам?” быў спісаны з гэтага плаката.

Экспазіцыя ўжо прадстаўлялася ў Нацыянальнай бібліятэцы ды шэрагу навуковых устаноў краіны. Цяпер чарга дайшла да Пінску, бо гарадская бібліятэкак супрацоўнічае з амерыканскай амбасадай у інфармацыйна-асветніцкім кірунку.

[Not a valid template]

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара