Выстава „Бел-чырвона-белы” у Вільні



На выставу пад такой назвай запрашаюць 17-га кастрычніка ў Вільні. Мерапрыемства адбудзецца а 19-ай гадзіне літоўскага часа ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры.

Працы, якія будуць прадстаўленыя на экспазіцыі, адзначаныя на міжнародным конкурсе плаката, прысвечанаму падзеям у Беларусі, распавяла адна з арганізатарак Паўліна Вітушчанка:

– Запрашаем на гэтую выставу ўсіх беларусаў і кожнага, хто цікавіцца Беларуссю. На выставе будуць прадстаўлены творы, якія абдумваюць гісторыю Беларусі апошніх двух гадоў. Гэта прастора і перажыванне драматычнага моманту, але таксама гэта месца, дзе ствараецца і асэнсоўваецца нацыянальны гонар і зацікаўленасць да сваёй ідэнтычнасці.

Конкурс плаката „Бел-чырвона-белы” быў арганізаваны Нацыянальным цэнтрам культуры ў Варшаве ў супрацоўніцтве з Міністэрствам Замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Беларускае Радыё Рацыя