Выстава “Беларусы ў Войску Польскім 1939-45” у Берасці



У мемарыяльным комплексе “Берасцейская крэпасць-герой” адбылося адкрыццё выставы “Беларусы ў Войску Польскім 1939-45”.

0fe035440b5d4bd1cd297311cac1d6b5277188ecbe6dadd0fepimgpsh_fullsize_distr

Яна была падрыхтавана беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Ігарам Мельнікавым, пры падтрымцы Пасольства Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь, Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці ў супрацоўніцтве з кіраўнітвам мемарыяльнага комплекса.

e329480a5a3319c9a37b9def234944d1c8dd193ad051f38d88pimgpsh_fullsize_distr

На адкрыцці выставы з вітальным словам выступіў пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік:

– Гэты размешчаны над Бугам і Мухаўцом горад заўсёды быў важным гандлёвым транспартным цэнтрам, дзе перасякаліся тракты і водныя шляхі. Калі ў мірны час такое стратэгічнае размяшчэнне прыносіць даход і карысць, то падчас вайны яно становіцца крыніцай няшчасцяў. Берасце ў поўнае меры адчула гэта за час свайго існавання.

Па ацэнках Ігара Мельнікава ў Войску Польскім у перыяд з 39 па 45 гады служыла каля 70000 беларусаў.

3b035eb4705e948931c4c31ff7594b6effb7afac5d600cd0c5pimgpsh_fullsize_distr

“Безумоўна, гэта гістарычная падзея, што такая выстава нарэшце з’явілася ў крэпасці”, – зазначыў Ігар Мельнікаў:

– У абаронцаў Берасцейскай крэпасці быў свой Сяргей Смірноў, чалавек які напісаў гісторыю абаронцаў 1941 года, пра гісторыю тых падзей, які апісаў людзей пра якіх у Савецкім Саюзе забылі. А вось беларускія жаўнеры Войска Польскага, на жаль не знайшоўся такі чалавек у свой час, такі Смірноў беларускі, які б напісаў, расказаў пра іх гераізм. Прычым гэта не толькі Бераце, не толькі Берасцейская крэпасць, а гэта таксама ўсе падзеі верасня 1939 на тэрыторыі Заходняй Беларусі, на тэрыторыі Віленскага, Наваградскага, Палескага ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай. І гэта таксама Армія Андэрса.

Перад прысутнымі выступіла намеснік дырэктара мемарыяльнага комплекса Ларыса Бібік, нашчадкі ўдзельнікаў тых баёў у складзе Войска Польскага. Выстава будзе працаваць да 31 снежня 2016 года.

eaa77303f25de86228b3056b34777107bbc2b8065627b79e2epimgpsh_fullsize_distr

“Гэта першы крок да таго, каб мы беларусы ганарыліся гэтымі жаўнерамі Другой сусветнай вайны”, – паведаміў Ігар Мельнікаў.

653149538f832c6e973a22f92b507fd490687756e34ab20acapimgpsh_fullsize_distr

e874c4c9a530adef96f5951fa735159d8fc80defe0ec43b3a7pimgpsh_fullsize_distr

beb9eb54e8c4ac48c89573583a380c015e62c66f8e8366f195pimgpsh_fullsize_distr

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце