Выстава „Безаблічныя” у Берасці



„Безаблічныя” — на адкрыццё выставы пад такой назвай запрашаюць у Берасці. Імпрэза адбудзецца ўжо заўтра, 18 верасня ў творчай прасторы незалежнага тэатру „Крылы Халопа”, — распавяла PR-мэнэджар спадарыня Таццяна:

– Гэта першая вялікая калектыўная выстава пасля доўгай пярэрвы ў сувязі з Кавід-19. На выставе прэзентаваныя творы 12-ці беларускіх мастакоў і мастачак з розных бакоў, накіраванае на адлюстраванне і асэнсаванне канцэпту безаблічнасці. У выставе бяруць удзел мастакі з Менску, Берасця, а таксама з Польшчы.

Сярод аўтараў, чые працы будуць прадстаўленыя на выставе — Андрэй Анро, Алена Гіль, Жанна Гладко, Міхаіл Гулін, Аляксандр Каламінаў, Таццяна Кандраценка ды так далей.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце