Выстава да 100-годдзя БНР у Полацку
20 сакавіка ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачне працаваць выстава „Краіна, падзеленая фронтам”, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. На ёй будуць прадстаўлены выданні розных гадоў, прысвечаныя гісторыі стварэння БНР, у тым ліку перыядычныя выданні і даследаванні беларусаў замежжа на адпаведную тэму. Прадметы, паказаныя на выставе, нагадаюць пра падзеі і лёсы, звязаныя з аднаўленнем беларускай дзяржаўнасці ў 1918 г.
Фота facebook.com/ashuyeva
