Выстава да 130-годдзя Адама Станкевіча ў Вільні
З 10-га да 31-га студзеня ў бібліятэцы імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы праходзіць выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння айца Адама Станкевіча.

Месца: Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы, Žygimantų St. 1, Вільня
Адам Станкевіч — слынны дзеяч беларускага адраджэння, пісьменнік і літаратуразнаўца, педагог, заснавальнік Беларускай тыпаграфіі імя Францыска Скарыны ў Вільні, у якой у міжваенны час выдадзена не менш як 146 беларускіх кніг.
У экспазіцыі багата дакументаў і артэфактаў з фондаў Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.
Выстава зладжана Таварыствам беларускай культуры сумесна з бібліятэкай Акадэміі навук Літвы.
