Выстава да 190-годдзя «Пана Тадэвуша» ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-мастацкую экспазіцыю «ЗЯМЛЯ НАВАГРУДСКАЯ, КРАЮ МОЙ РОДНЫ!»

Дата: з 10 студзеня па 18 лютага
Месца: Музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, Менск
Выстава прымеркавана да 190-годдзя з дня стварэння велічнай эпапеі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Шляхецкая гісторыя 1811-1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам».
Акцэнт экспазіцыі зроблены на рукапісах паэмы ў перакладзе Пятра Бітэля і Язэпа Семяжона. Можна пабачыць выданні паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча ў перакладзе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Браніслава Тарашкевіча, Пятра Бітэля і Язэпа Семяжона, выданні на польскай мове.
Таксама працуе фотавыстава «Па мясцінах Адама Міцкевіча» — творчыя працы фотамастакоў Валерыя Сібрыкава, Сяргея Плыткевіча, Валерыя Вядрэнкі, Віктара Сядых, Наталлі Ракіцкай, Сігітаса Канцявічуса, Рамуальдаса Вайткуса, Ежы Пёнтака і інш.
