Выстава габелену ў Віцебску



Нягледзячы на распаўсюд каронавірусу ў Віцебску, мастацкае жыццё ў горадзе не замерла. 25 сакавіка ў мясцовым мастацкім музеі адкрылася выстава габелену „ITeh” вядомай віцебскай мастачкі Святланы Баранкоўскай. Праўда, на адкрыццё мастачка адмыслова нікога не запрашала, прыйшлі толькі блізкія сябры.

Сёння беларускае мастацтва істотна мяняецца, у маёй творчасці таксама адбываюцца змены, – сказала Святлана Баранкоўская:

– Павінны быць нейкія такія „цымусныя” фішачкі, якія робяць сучаснае мастацтва менавіта сучасным мастацтвам. Калі ты робіш не проста сур’ёзнае, такое беларускае, нацыянальнае. Нельга зараз сучаснае мастацтва рабіць з сур’ёзным выглядам. Яно абавязкова нейкія такія хуліганскія штучкі дазваляе, якія робяць яго весялейшым, больш прыемным для ўспрымання.

У сувязі з пандэміяй каронавіруса, Віцебскі мастацкі музей вырашыў знаёміць гледачоў з калекцыямі экспанатаў онлайн. Магчыма будзе наладжана і віртуальная экскурсія па выставе Святланы Баранкоўскай.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя