Выстава і каталог да 950-годдзе Менска



950-годдзе Менска адзначылі выставай з запаснікаў у Нацыянальным мастацкім музеі і выданнем яе каталога ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Гаворыць дырэктар выдавецтва Алесь Бадак:

– Гэты праект крышку быў нечаканым. Каля 400 мастацкіх работ, якія выпускае “Мастацкая літаратура”. Нягледзячы на тое, што адчуваецца такая гульня слоў, але ўсё ж такі мы больш прывыклі выпускаць прозу, паэзію. Але, калі мы ўбачылі ўсе гэтыя працы, калі пачалася сама праца, калі мы ўдыхнулі водар гэтых менскіх вуліц, паглядзелі на гэтых жыхароў праз выдатныя працы нашых мастакоў, мы зразумелі, што гэта абсалютна мае дачыненне да “Мастацкай літаратуры”. 

Супольны праект арганізаваны пры ўдзеле і фінансавай падтрымцы Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара