Выстава-кірмаш да 700-годдзя Наваградскай епархіі
У Слонімскім гарадскім парку ў суботу 8 ліпеня пачалася выстава-кірмаш, прысвечаная 700-годдзю Наваградскай епархіі і 25-годдзю яе адраджэння.
Два дні ў Слоніме будуць праводзіцца малебены перад іконамі, прысвечаныя сямейнаму дабрабыту, майстар-класы па напісанню абразоў, які правядуць навучэнкі іконапіснага аддзялення Слонімскага духоўнага вучылішча, акцыі, прэзентацыі, канцэрты, сустрэчы дзяцей са светам Праваслаўя.
У гэтыя ж дні пройдуць выставы кніг і фотавыставы “Святыні Слонімшчыны”, сямейныя чытанні праваслаўных кніг, а таксама фотасесіі і акцыі “Задай пытанне святару”.
[Not a valid template]
Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім