Выстава лялек у Глыбоцкім доме рамёстваў



“Вяртанне ў дзяцінства” адбылося ў Глыбоцкім доме рамёстваў. Там пад такой назвай адкрылася выстава лялек майстра гэтай установы Марыны Дземяшкевіч. Аўтар прадставіла публіцы беларускія і аўтарскія лялькі, пано, лапікавае шыццё і карціны з лялькамі.

Паводле майстрыхі Марыны Дземяшкевіч, на выставе экспануюцца лялькі, выкананыя ў розных тэхніках, адныя з іх – пашытыя, а іншыя – зробленыя без іголкі.

– Ёсць абрадавыя лялькі, абярэгавыя лялькі, якія падзяляюцца на дзве катэгорыі – а тыя яшчэ падзяляюцца на некалькі катэгорый. Напрыклад, таўбуночкі – якія робяцца на драўляных слупках. Ёсць такія, якія проста мяккія, без вузельчыкаў. Ёсць увогуле без нітак – звязваюцца проста лапікі тканіны.

Марына Дземяшкевіч з’яўляецца сябрам  народнага клуба майстроў “Крыніца”. У Глыбоцкім доме рамёстваў працуе больш за 10 гадоў, асноўны накірунак яе творчасці –  беларуская лялька і пляценне паясоў.

“Вяртанне ў дзяцінства” ў выставачнай залі Глыбоцкага дома рамёстваў будзе доўжыцца паўтары месяцы.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара