Выстава маладых мастакоў “Усе разам-2” у Берасці



Выставу маладых мастакоў “Усе разам-2” запрашаюць наведаць у Берасці. Яна адчыніць свае дзверы сёння, 23 студзеня, у выставачнай зале берасцейскага грамадска-культурнага цэнтру па вуліцы Савецкай.

“Кожны мастак мае свой непаўторны погляд на свет і адлюстроўвае яго ў сваіх працах”, – распавяла адная з галоўных арганізатараў імпрэзы, маладая мастачка Ганна Рэдзько:

– Мастакі не для сябе малююць, яны малююць для нейкага. А гэта якраз мерапрыемства для горада, для людзей, якія цікавяцца мастацтвам, нагода паглядзець, што робяць маладыя творцы. Насамрэч, у кожнага мастака свой погляд. Вось мы і хочам раз на год паказаць нешта новае, што мастакі паспелі за гэты час стварыць.

На выставе будуць прадстаўлены палотны такіх майстроў пэндзля, як Міраўла Палачыч, Пётр Кузьміч, Дзіма Булдакоў, Юра Сатыльскі, Марыя і Ганна Радзько, Дзмітрый Пачынок, Таццяны Патворавац, Алега Алейніка, Вольгі Данілюк, Ганны Чыпурных-Алейнік, Святланы Валасюк і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота virtual.brest.by