Выстава «Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг.»



У музеі Янкі Купалы ў Менску распачалася выстава «Мяжа была пад Менскам 1921-1941 гг.» са збораў Ігара Мельнікава. Да падзей 17 верасня 1939 года ў палякаў і беларусаў могуць існаваць крыху адрозныя пункты падыходу.

Кажа сам гісторык і калекцыянер:

– Над выставай гэтай працаваў досыць доўга. Матэрыялы выстаўленыя не ўсе, таму што прывезлі мы значна больш гэтых матэрыялаў, але ўсе яны проста не ўлезлі ў гэтыя памяшканні. І тое, дзякуй Богу, у нас ёсць добрая заля, у нас ёсць магчымасць усё паказаць. Вы бачылі афішу, на якой было напісана: мяжа была пад Менскам 1921-1941. Менавіта сорак першым годам заканчваецца тая даваенная савецка-польская мяжа, ну, і пачынаецца, як вядома, з падзей Рыжскага міру ў 1921-м годзе.

На дзяржаўным узроўні 80-ую гадавіну падзей 17 верасня 1939 года ў Беларусі практычна не адзначалі. Аднак шэраг прыватных ініцыятыў быў прысвечаны аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск