Выстава невядомых здымкаў Анатоля Сыса



26 кастрычніка ў Менску ў Палацы мастацтва падчас агульнага схода ПЭН-цэнтра экспанавалася выстава невядомых і малавядомых фотаздымкаў паэта Анатоля Сыса. Выстава была прымеркаваная да 60-годдзя паэта, які памёр у 2005 годзе. 

Анатоль Сыс, 2000 год

Аўтар фотаздымкаў – фатограф Уладзімір Сапагоў, які таксама ўжо не жыве, памёр у 2012 годзе. 

Анатоль Сыс прымярае кепку паэта Леаніда Галубовіча, 2000 год. 

Анатоль Сыс у майстэрні мастака Алеся Квяткоўскага, 2000 год.

Агульны сход ПЭН-цэнтра пачаўся вершам Анатоля Сыса „Мне на сэрцы золатам вышыавлі краты”, які прадэкламавала паэтка Тацяна Нядбай

Паэты Анатоль Сыс і Леанід Галубовіч, 2000 год. 

Выстава падрыхтаваная Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі. 

Беларускае Радыё Рацыя