Выстава нямецкага мастака, які малюе Чарнобыльскую зону
Унікальная выстава нямецкага мастака Германа Бусса працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Менску. Яна прысвечана Чарнобыльскай зоне і называецца „Палеская элегія. Страчаная зямля”.
Нямецкі мастак некалькі разоў наведваў зоны адчужэння Беларусі. На карцінах адлюстравана чарнобыльская трагедыя праз тры дзесяцігоддзі вачыма чалавека, які пабачыў усё гэта на ўласныя вочы.
У экспазіцыі прадстаўлены каля 50 карцін Германа Бусса, асноўная частка якіх паказвае, як чарнобыльская катастрофа змяніла зямлю і людзей.
Першы раз Герман Бусса прыехаў у Беларусь як валанцёр і, пабываўшы ў зоне адчужэння, быў уражаны прыгажосцю Палескай зямлі. А ў другі раз мастак вярнуўся ў Беларусь мэтанакіравана – ездзіў і вывучаў кінутыя вёскі, у некаторых з іх засталіся жыхары, якіх ён таксама намаляваў на сваіх працах.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя