Выстава памяці Віктара Сташчанюка



Папленэрная выстава “Віктар Сташчанюк. Зачараваны старажытным Менскам”, у якой узялі ўдзел 23 мастакі, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Распавядае куратар выставы, мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская:

Ужо трэці раз мы робім выставу. Рабілі ў Наваградку, рабілі ў Заслаўі і вось цяпер тут. Рабілі ўсляпую, бо не ведалі, якія будуць творы, колькі іх будзе. Але калі справа божая, то ўсё складаецца так, як трэба. Ні адняць, ні дадаць. Твораў было роўна столькі, колькі іх павінна было быць. І яны так гарманічна ўпляліся ў гэты вянок памяці.

Віктар Сташчанюк, памяць якога ўшанавалі пленэрамі і выставай, адзін з першых, хто вяртаў у сваіх графічных працах выгляд нашых старажытных гарадоў, грунтуючыся на найноўшых даследаваннях археолагаў, гісторыкаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара