Выстава памяці Змітра Іваноўскага



Больш сотні гарадзенцаў прыйшло на сустрэчу-выставу, прысвечаную памяці мастака Змітра Іваноўскага. Гарадзенскі мастак меў актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўсё сваё жыццё прысвяціў беларушчыне. Памёр раптоўна 5-га снежня мінулага года. Сябры і сям’я прадставілі на выставу 20 ягоных твораў. Мастака Змітра Іваноўскага ўзгадвае яго сябра Мікола Воран:

– Лічыў сваім абавязкам будаваць вольную, незалежную Беларусь, ставіў свае асабістыя інтарэсы ніжэй за інтарэсы Беларусі. Практычна хварэў Беларуссю, за нашую ідэю, за беларушчыну. Ён шмат разоў сядзеў на так званых сутках. Колькі разоў яго судзілі! За бел-чырвона-белыя сцягі, за тое, што арганізоўваў мітынгі, пікеты. Гэта ўсё Зміцер Іваноўскі. Ён з той плеяды змагароў, які пачыналі нашу барацьбу не за якія там дывідэнды, грошы, пасады, а за тое, каб была Беларусь, каб яна была незалежнай і вольнай.

За свой творчы шлях Зміцер Іваноўскі напісаў больш тысячы палотнаў на гістарычныя тэмы, пейзажы ды іншыя. Пасля смерці мастака большасць працаў недзе згубілася і зараз сябры мастака іх расшукваюць.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава