Выстава «Postscriptum: Усходнія працаўнікі ў Трэцім рэйху»



Маладое пакаленне павінна ведаць і памятаць астарбайтэраў.

Пра мэту выставы «Postscriptum: Усходнія працаўнікі ў Трэцім рэйху» распавёў гісторык «Міжнароднага Мемарыялу» Мікіта Ламакін:

– За кожным з гэтых фотаздымкаў, за кожным з гэтых лістоў – гісторыя людзей, якія пражылі тую гісторыю вайны, якая зараз малавядомая. Пра яе мала гавораць. І да гэтай пары не вельмі зразумела, таму што яны не героі ў класічным разуменні, не людзі, якія ішлі на барыкады. Для Савецкага Саюза яны былі здраднікамі. Тут яны проста людзі.

Выстава «Postscriptum: Усходнія працаўнікі ў Трэцім рэйху» будзе працаваць у менскім культурніцкім хабе ОК16 да 11 сакавіка. Інфармацыя даступная на сайце арганізацыі «Міжнародны Мемарыял».

Беларускае Радыё Рацыя, Менск