Выстава пра ваяроў Другой сусветнай вайны адчынілася ў Гародні
У гарадзенскім прыватным музеі Януша Паруліса пачала працу выстава, дзе можна пабачыць рэчы, звязаныя з Другой сусветнай вайной.
Паштоўкі і газеты таго перыяду, грошы і адзенне – цывільнага насельніцтва і жаўнераў: савецкіх, нямецкіх, Арміі Краёвай.
Гадзіннікі і ліхтарыкі, рыдлёўкі і боты, – вялікую колькасць рэчаў сабраў калекцыянер Януш Паруліс.
[Not a valid template]
Гэты збор распачаўся з сямейных рэчаў, што засталіся ад яго продкаў, а астатняе калекцыянер сабраў за сваё жыццё, выменьваючы ў іншых збіральнікаў даўніны.
– У асноўным усе рэчы арыгінальныя. Ліхтарыкі – савецкія, нямецкія. Фотаапарат нямецкі. Набор афіцэрскі – лыжкі, відэльцы. Нават нож ёсць са свастыкай. Тут і лыжка такая. Ёсць прыборы, якімі карысталіся савецкія салдаты.
Выстава будзе працаваць да канца лета, яе можа наведаць кожны гарадзенец ці госць Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя