Выстава «Праўда пра Курапаты»



Дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты», прысвечаная месцу пахавання ахвяраў камуністычных рэпрэсій непадалёк ад Менску, адкрылася ў «Палацы мастацтва». Распавядае адзін з яе арганізатараў гісторык Марат Гаравы:

– За гэтыя чатыры гады мы зрабілі тры выставы, якія вандравалі па Беларусі, па Украіне. Усе гэтыя выставы пра адно – пра нашую трагедыю, пра Курапаты. Калі вось сёння Курапаты сталі цэнтрам увагі беларускай грамадскасці, і нават дзяржава нешта ладзіць. Курапаты – такое месца, якое сваім мінулым яднае нацыю, бо там розныя людзі ляжаць.

На выставе прадстаўленыя творы мастакоў, у тым ліку – нерэалізаваныя – пададзеныя на грамадскі конкурс «Курапаты – народны мемарыял». Матэрыялы з гісторыі Курапатаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск