Выстава, прысвечаная беларускім паэткам, у Менску
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава «Фарбы душы», прысвечаная 85-годдзю Дануты Бічэль, 75-годдзю Раісы Баравіковай і 80-годдзю з дня нараджэння Веры Вярбы.
Дата: выстава адкрылася 10 сакавіка.
Час: 16.00
Месца: Музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М.Багдановіча, 13, Менск
На экспазіцыі можна пабачыць творы паэтак, а таксама кнігі з аўтографамі і эскізы ілюстрацый Арлена Кашкурэвіча да іх вершаў.
Куратарка выставы — Паліна Саўген. Выстава будзе дзейнічаць па 2 траўня.