Выстава прысвечаная Падляшшу ў Берасці



Выстава падляшскага мастака Уладзіслава Петрука пакінула добрае  ўраджанне ў наведнікаў і супрацоўнікаў выставачнай залі Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

2015-07-29_liaskievic_vodhuk_ab_pietruku_1 (2)

„Ён пакінуў добрае ўражанне як асоба”, – паведаміла загадчыца выставачнай залі Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Кацярына Шаўчэнка:

– Ён беларус, ён прыехаў да нас, яму было цікава размаўляць з намі, ён ганарыцца тым, што ён беларус і неяк адчувалася, што ён вельмі шчаслівы. Ён кажа: “Бывае ж столькі прыемных момантаў”. Каштоўнасць яго прац у тым, што ён захоўвае тое, што сыходзіць.

Выстава графікі і фатаграфіі Падляшша ў Берасці, арганізаваная ў супрацы з Музеем і цэнтрам беларускай культуры ў Гайнаўцы, можна пабачыць да 30-га ліпеня.

2015-07-29_liaskievic_vodhuk_ab_pietruku_1 (3)

„У гэтым годзе прац з Падляшша мы хутчэй ужо не пабачым, але спадзяемся, што такая супраца з асяродкамі беларускай культуры ў Польшчы працягнецца”, – зазначыла Кацярына Шаўчэнка.

2015-07-29_liaskievic_vodhuk_ab_pietruku_1 (1)

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце