Выстава “Раніца” Уладзіміра Выдзеркі ў Гародні
Народны фотаклуб “Гродна” прадстаўляе фотавыставу аднаго з мэтраў гарадзенскай фотасправы – Уладзіміра Выдзеркі. Гэтая выстава зроблена ў нехарактэрнай для фатографа справе – ён прадставіў прыроду Беларусі.
Кажа Уладзімір Выдзерка:
– У ёй адлюстраваны адзін момант нашага бачання, жыцця вакол нас – раніца, узыход сонца, калі ўсё ажывае, абуджаецца. Калі сонейка падымаецца над гарызонтам – птушкі пяюць, людзі і ўсё, што іх акаляе, становіцца жывым і цікавым.
Агулам для выставы было адзнята некалькі соцень працаў цягам апошніх трох гадоў, і асноўным цэнзарам, які адбіраў працы, па словах Уладзіміра Выдзеркі, быў яго ўнук, дачка і сябра.
– Першым цэнзарам быў моў унук, пасля дачка, пасля мой таварыш. Усе разам мы паглядзелі і вырашылі, што гэтыя кадры трэба паказаць. І па магчымасці мы іх апрацавалі.
Уладзімір Выдзерка займаецца фотасправай больш за 55 гадоў, працаваў фотажурналістам у “Гродзенскай праўдзе” і іншых выданнях. Ён з’яўляецца настаўнікам па фотасправе для вялікай колькасці гараденскіх журналістаў і фатографаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня