Выстава “Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь”



2 чэрвеня а 12-й гадзіне адбудзецца цырымонія адкрыцця выставачнага праекта “Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь” на агароджы Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў па праспекце Незалежнасці ў Менску.

Выставачны праект “Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь” дэманструе нацыянальны гісторыка-культурны здабытак Беларусі. Выстава складаецца з 70 банераў, на якіх прадстаўлены каштоўнасці з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: манеты, зброя, нацыянальны касцюм, прадметы рэлігійнага культу, творы выяўленчага мастацтва, народныя промыслы і рамёствы, кнігі, каштоўныя металы, узнагароды, музычныя інструменты і многае іншае .

У стварэнні дадзенай выставы прымаюць удзел усе 5 філіялаў Нацыянальнага гістарычнага музея (Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі беларускага кіно, Дом-музей I з’езда РСДРП, Музей прыроды і экалогіі), што дазваляе раскрыць багацце і ўнікальнасць беларускай спадчыны.

Выстава, якая прадстаўляе Беларусь як сучасную развітую еўрапейскую дзяржаву, што годна займае сваё месца ў міжнароднай супольнасці, з’яўляецца сапраўдным даведнікам па айчыннай гісторыі скрозь стагоддзі.

Усе банеры маюць суправаджальную тэкставую інфармацыю на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Генеральны партнёр праектаААТ «АСБ Беларусбанк».

Аўтары праектаАлег Лукашэвіч, Аляксандр Аляксееў, Алег Ладзісаў, Дар’я Аўчыннікава.

Паводле прэс-рэлізу