Выстава «Шлях да Канстытуцыі» ў Менску
13 сакавіка 2019 г. а 16-й гадзіне ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Шлях да Канстытуцыі», на якой будуць прадстаўлены ўсе канстытуцыйныя акты ў гісторыі нашага народа за апошнія 500 гадоў.
Беларусы былі аднымі з першых у свеце, хто займеў канстытуцыйнае заканадаўства.
Гэты год адзначаны важнымі юбілеямі асноўных помнікаў-дакументаў прававой думкі Беларусі: 490 гадоў Першаму Статуту Вялікага Княства Літоўскага і 25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Выстаўка «Шлях да Канстытуцыі» адлюстроўвае асноўныя этапы, якія наша краіна прайшла ў развіцці і фарміраванні галоўнага закона дзяржавы.
Экспазіцыя складаецца з унікальных рукапісных, старадрукаваных помнікаў права, а таксама выданняў XIX–XXІ стст. Значная частка выстаўкі прысвечана Статуту ВКЛ. Прадстаўлены арыгіналы і факсіміле розных спісаў Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг., у якіх упершыню зафіксаваны нормы канстытуцыйнага права.
У экспазіцыі змешчаны знакавыя для беларускага права Канстытуцыі: першая еўрапейская канстытуцыя – Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г., першая савецкая Савецкай Беларусі 1919 г., чатырохмоўная Канстытуцыя БССР 1927 г. – на пяці мовах, якія мелі афіцыйнае пашырэнне ў той час, а таксама іншыя канстытуцыі савецкага перыяду.
Выстаўка «Шлях да Канстытуцыі» у музеі кнігі будзе працаваць да 14 красавіка 2019 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.
Уваход на адкрыццё – вольны.
Акрамя таго, з 12 сакавіка па 12 мая 2019 г. у кальцавым калідоры (2-гі паверх) наведвальнікі бібліятэкі змогуць азнаёміцца з кніжнай выстаўкай «Асноўны закон дзяржавы: ад Статута да Канстытуцыі», прысвечанай 25-годдзю галоўнага дакумента рэспублікі.
Паводле прэс-рэлізу