Выстава «Скарбонка добрых дробязяў» у Нацыянальным гістарычным музеі



Сучасны банк шырэйшы за свой панятак і гатовы да сацыяльна-культурных праектаў у беларускай прасторы.

Выставу, прысвечаную калекцыі скарбонак «Беларусбанка», у Нацыянальным гістарычным музеі ў Менску прадставіў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця «Беларусбанка» Павел Панеўскі:

– Банк – гэта гібкая ўстанова, якая дапамагае людзям. Яна паклікана дапамагаць людзям. Наш банк – ашчадны, таму калекцыя ашчадных скарбонак нам вельмі блізкая. Мы яе збіраем. У прынцыпе, гэта адзіная калекцыя ў Рэспубліцы Беларусь, якая сабраная арганізацыяй. Зараз у нас каля 60 скарбонак. Гэта адмысловая філасофія, філасофія нашага Гістарычнага музея, які акумулюе нашае мінулае і імкнецца данесці да сучасніка, да нас.

Падчас адкрыцця выставы быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж музеем і «Беларусбанкам». Выстава «Скарбонка добрых дробязяў» будзе працаваць да 29 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск