Выстава слонімскіх мастакоў “Подых душы” 



У фае Слонімскага драматычнага тэатра ўпершыню адкрылася выстава “Подых душы”. Яна складаецца з твораў мастакоў Аляксандра Толкача, Таццяны Кедук і Алега Ахрэмкі. Аляксандр Толкач і Алег Ахрэмка працуюць у тэатры, а Таццяна Кедук адпрацавала ў тэатры шмат гадоў, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

На адкрыццё выставы прыйшло шмат слонімцаў, найбольш з іх тых, хто працуе на ніве культуры. Выставу адкрыў дырэктар тэатра Аляксей Ткачоў, які шчыра падзякаваў за добрую ідэю, а таксама запрасіў усіх слонімцаў бясплатна наведаць выставу.

Пра свае творы на адкрыцці выставы распавядалі мастакі, якія пасля афіцыйнай часткі бліжэй пазнаёмілі наведвальнікаў са сваім асабістым хобі.    

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара