Выстава слонімскіх мастакоў у Сергіевым Пасадзе



12 студзеня ў расейскім горадзе Сергіеў Пасад у рамках праекта “Арт-Дыпламатыя” адкрыецца выстава слонімскіх мастакоў – сяброў грамадскага аб’яднання “Арт-Слонім”. Выстава будзе наладжана ў галерыі “АртБаzа” г. Сергіеў Пасад.

На выставе расейцы ўбачаць больш за 30 мастацкіх твораў сямі слонімскіх мастакоў: Міколы Бушчыка, Уладзіміра Макарэвіча, Яўгена Іванова, Аляксандра і Тамары Стацэнкаў, Васіля Грыневіча і Казіміра Кулеша. Ва ўрачыстым адкрыцці выставы прымуць удзел Мікола Бушчык і Уладзімір Макарэвіч.

Выстава слонімскіх мастакоў працягнецца да 10 сакавіка. Нагадаем, што Сергіеў Пасад з’яўляецца горадам-пабрацімам Слоніма.

Беларускае Радыё Рацыя