Выстава „Спорт і Менск” у музеі I съезда РСДРП
Выставу „Спорт і Менск”, прысвечаную гісторыі развіцця спорту ў цяперашняй беларускай сталіцы, прэзентавалі ў музеі Першага з’езду РСДРП.
Распавядае загадчык музею Андрэй Ліневіч:
– Адзін з самых галоўных спартыўных аб’ектаў знаходзіўся ў Губернатарскім садзе — сучасны Парк імя Максіма Горкага, дзе быў пабудаваны першы спартыўны стадыён, які насіў назву „Велатрэк”. Акрамя таго, там была пабудавана асобная пляцоўка для гульні ў тэніс. Таксама там зімой заліваўся каток, на якім можна было катацца на каньках, і дарэчы праводзіліся першае спартыўныя спаборніцтвы сярод канькабежцаў. Таму фактычна Губернатарскі сад быў адным з цэнтраў распаўсюду спартовых практык у горадзе Менску.
Пастаянная экспазіцыя Музея першага з’езда РСДРП – партыі папярэдніцы камуністычнай партыі СССР, на сёння фактычна прадстаўляе менскі побыт на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск