Выстава старадрукаў у Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання



Полацкі музей беларускага кнігадрукавання працягвае знаёміць са старажытнымі беларускімі кнігамі. Гэтым разам тут адкрылася выстава беларускіх старадрукаў XVI – пачатку ХІХ стагоддзяў з фондаў Наўгародскага дзяржаўнага аб’яднанага музея-запаведніка. Кнігі ў Полацак прывезла захавальніца фонда рукапісных і старадрукаваных кніг Наўгародскага музея-запаведніка Любоў Ерышава. Большасць гэтых кніг трапіла на Наўгародчыну разам з беларускімі манахамі, пераважна з Куцеінскага манастыра.

DSC00920

На выставе прадстаўлены выданні друкарні Мамонічаў, друкарні брацтва св. Духа ў Вільні, а таксама кнігі з Куцеінскага манастыра.

У экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання гэтымі днямі з’явіліся таксама арыгінальныя выданні Францыска Скарыны – «Кнігі Царстваў» і «Эклезіяст», выдадзеныя ў Празе ў 1518 годзе. Кнігі перададзены з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і будуць месяц экспанавацца ў полацкім музеі.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя