Выстава сценапісу XII-XIX стст. полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы
У Мастацкай галерэі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылася ўнікальная выстава манументальнага жывапісу, знятага са сцен храма Спаса-Праабражэння ў Полацку, таго самага легендарнага храма, які быў пабудаваны на замову княжны Еўфрасінні Полацкай. Гэта стала магчымым пасля праведзеных рэстаўрацыйных работ, мэтай якіх было раскрыццё фрэскавага жывапісу XII ст. і захаванне некалькіх слаёў алейнага жывапісу XVIII-XIX стст.
Выстава сценапісу XII-XIX стст. Спаса-Праабражэнскай царквы з’яўляецца вынікам шматгадовай працы навукоўцаў, рэстаўратараў і музейных супрацоўнікаў. Яна дэманструе ўпершыню ужыты тэхналагічны працэс работ па расслаенні і кансервацыі шматслаёвага насценнага жывапісу, выкананага ў розныя стагоддзі.
Кожны міліметр з амаль 1000 кв. метраў фрэскавага жывапісу быў раскрыты з-пад некалькіх слаёў алейнага жывапісу, ачышчаны ад пылу і сажы, апрацаваны адмысловым замацавальнікам і сёння ўпрыгожвае сцены дзеючага храма манастыра.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя.
Фота Таццяны Козік