Выстава „трэш-арту” ў цэнтры Гародні



Арт-пляцоўка каля гандлёвага цэнтра „АБС”, што ў самым цэнтры Гародні, папоўнілася новай выставай. Выстава называецца „Незвычайнае ў звычайным” і прадстаўляе каля паўсотні розных прадметаў, якія можна назваць „трэш-артам”.

IMG_1478 1

Распавядае аўтар калекцыі Алег Ёрш:

– Штуршком быў менскі дызайнер Сяргей Шыла, які некалі падараваў маёй дачцэ карціну з цвіком у рамцы. Ад гэтага пайшоў штуршок, пачаў шукаць рэчы, якія недзе трапляліся. Агулам калекцыянаваннем гадоў 15 займаюся, а інсталяцыямі гадоў 8. Гэта першая мая выстава – дазрэў да яе. У прынцыпе ўсё, што пахне даўніной, але асноўнае ў мяне – гэта буйнейшая ў краіне калекцыя прасаў, выстава была ў мінулым годзе ў музеі рэлігіі.

Калекцыянеру ў сям’і ніхто не замінае, таму Алег сабраў ужо каля тысячы розных прадметаў. Калекцыянаваннем дома займаецца таксама і жонка, якая збірае маленькія статуэткі. У планах майстра правядзенне выставаў у розных гарадах Беларусі і за мяжой.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня