Выстава ў гарадзенскай Вялікай Харальнай Сінагозе
У Гародні адкрылася выстава ізраільскай мастачкі Малкі Цэнцыпер. Падзея прымеркавана да святкавання 625-годдзя гарадзенскай іудэйскай абшчыны. Сама аўтарка не змагла прыехаць у Гародню, але падчас адкрыцця выставы быў зачытаны ліст да гарадзенцаў і наведвальнікаў выставы ад імя мастачкі. Распавядае намеснік дырэктара музея “На Траецкай” Сяргей Зыбель:
– Выстава, якая сёння адкрываецца, прысвечана творчасці ізраільскай мастачкі Малкі Цэнцыпер. Гэта выстава адбываецца ў рамках адзначэння 625-годдзя гарадзенскай іудэйскай абшчыны. Зараз працы Малкі вядомыя як у самім Ізраілі, так і ў ЗША, Мексіцы, Грэцыі, Іспаніі, Францыі і ў іншых краінах. Была ў яе выстава ў Маскве. Праходзіла ў Бабруйску. Цяпер яна прыехала да нас у Гародню. Выстава будзе працаваць да сярэдзіны жніўня. Выстава дабрачынная – дабрачынныя ахвяраванні за наведванне выставы пойдуць на рэстараўцыю гарадзенскай сінагогі.
Кожны жадаючы можа наведаць выставу ў Вялікай Харальнай Сінагозе, што знаходзіцца на вуліцы Вялікай Траецкай у Гародні.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя