Выстава ўнікальных планаў Берасця
Дванаццаць унікальных планаў гораду перадалі прадстаўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў берасцейскі Музей гісторыі гораду. Выстава дазваляе пабачыць Берасце ў іншым гістарычным ракурсе і маштабе. Дырэктар музея Святлана Тамчук адзначыла, што мапы і планы могуць даць дадатковую інфармацыю для вывучэння гісторыі гораду:
– Мапы і планы складаюць вельмі сур’ёзныя і пісьменныя людзі – ім можна верыць. Можна да нейкага дакумента неяк з недаверам аднесціся, які напісаны ў мінулыя гады, а вось планам можна верыць. Яны былі складзеныя ваеннымі інжынерамі. Вось, напрыклад, план 1802 года . Ён насамрэч унікальны. На ім можна пабачыць, дзе знаходзіліся манастыры, замкі, палацы. Мы практычна дасёння не ведалі многія прозвішчы людзей, якія жылі ў нашым горадзе.
Выстава ўнікальных планаў гораду – гэта сумесны праект Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці, Цэнтральнага архіва старадаўніх актаў горада Варшавы і музея гісторыі горада Берасце.
Беларускае Радыё Рацыя